Якую мову вучыць у дзіцячым садку?

Внимание!
В данном посте высказано частное мнение автора, которое может не совпадать с мнением редакции.

Білінгвізм - здольнасць людзей выказвацца на дзьвух мовах, такіх называюць білінгвамі, болей моваў - палілінгвамі, больш за 6 моваў - паліглотамі.

Білінгвам можа стаць дзіця, якое з самага нараджэння чуе дзве мовы. Існуюць розныя віды білінгвізму, але мы будзем разглядаць актуальныя для беларусаў: бацькі размаўляюць на мове, якой няма ў асяроддзі альбо кожны з бацькоў размаўляе на сваёй мове. У любым выпадку дзіця будзе валодаць дзвюмя мовамі ў аднолькавай прапорцыі. Для яго дадзеная сітуацыя будзе натуральнай і вывучэнне моў не выклікае цяжкасцяў.

У свеце шмат краінаў, дзе білінгвізм - гэта абсалютная будзёнасць жыцця: Швейцарыя, Парагвай, краіны Паўднёвая Амерыкі. Нават у краінах, дзе няма сітуацыі дзвюхмоў'я часта адмыслова наймаюцца няні, якія валодаюць іншай мовай і такім чынам дзіця з нараджэння становіцца білінгвам.

Няма небяспекі ў тым, каб чуць з нараджэння дзве мовы, няхай дзеці білінгвы могуць пазней пачаць размаўляць, але як толькі працэс пачаўся - размовы будуць ісці на кожнай мове. Прычым, дзіця адначасова пачынае размаўляць, пісаць і лёгка адрознівае лексіку і граматыку ў дзвюх мовах.

Бацькі такіх дзетак не павінны пераходзіць на розныя мовы, інакш ёсць верагоднасць, што дзіця пачне змешваць мовы і пачнецца блытаніна.

Ад беларускіх бацькоў можна пачуць хваляванні кшталту: дзіця будзе чуць ад маці адну мову, ад таткі іншую і атаесамляваць ўсю дзейнасць маці з ейнай мовай і наадварот. Гэта не так! Мозг мае нейкія магічныя здольнасці вывучаць аднолькава дзве мовы. Слоўнікавы запас дзетак білінгваў непараўнальна большы за запас моналінгваў.

Ад загадчыцаў гомельскіх дзіцячых садкоў у прыватных размовах даводзілася чуць, што дзеці ледзь рускую мову вывучаюць і так званыя "беларускія дні" не варта праводзіць часцей за раз на тыдзень.

Канешне, у такіх дзяцей могуць быць жартаўлівыя словы, калі яны будуць змешваць дзве мовы, але з улікам, што руская і беларуская даволі падобныя па граматыцы, такія сітуацыі будуць мець больш кур'ёзны характар. Калі білінгв вывучае англійскую і рускую, то можа блытаць суфіксы ці дадаваць іх, блытаць канчаткі. Гэта не страшна, бо трэба памятаць, што моналінгвы таксама робяць памылкі з цягам часу дзіця разбярэцца, але здольнасці да вывучэння іншых моў ужо будуць закладзеныя з маленства.

Акрамя валодання дзвюма мовамі, у адрозненні ад моналінгваў, білінгв будзе мець талент да вывучэння іншых замежных моваў і лёгка можа стаць палілінгвам. Ад самага нараджэння ягоныя кагнітыўныя здольнасці фармаваліся ў іншым рэжыме. Даследванні паказалі, што такія дзеці хутчэй прымаюць рашэнні, хутка адаптоўваюцца да абставінаў і меней хварэюць на Альцгеймер у сталым узросце.

Шляхетныя беларускія сем'і валодалі некалькімі мовамі, гэтая традыцыя была шырока распаўсюджана і ў Расіі, але з часам вывучэнне мовы аддалі школе, куды дзіця ўжо прыходзіць сфармаваным у моўным плане і не можа стаць білінгвам. Здольнасць засвойваць мовы ў натуральным асяроддзі захоўваецца толькі да сямі год. Далей мовы насаджаюцца, вывучаюцца і нават за 11 год не ўсе беларускія школы могуць выпусціць дзяцей, якія могуць стасавацца на замежнай мове, кажу як настаўнік англійскай мовы.

Калі адказаць на пытанне ці з'яўляюцца беларускія дзеці білінгвамі трэба ведаць у якой прапорцыі дзіця чуе дзве дзяржаўныя мовы. Калі ў дзіцячым садку прысутнічаюць адна і другая мова ў аднолькавай ступені, тады, безумоўна, такія дзеткі будуць мець дадатковыя здольнасці і лёгка вывучаць іншыя мовы.

Звычайна ў дзяцей білінгваў існуе шматкампанентная ідэнтычнасць, яны не кажуць, што належаць да адной культуры, яны нясуць дзве культуры, якія для іх аднолькава блізкія. Натуральна, яны бароняць абедзве мовы, валодаюць традыцыямі і гісторыяй.

Ці ёсць шанец, што беларускія дзеці будуць білінгвамі? Яны будуць лёгка вывучаць мовы, прымаць рашэнні, мець развітае абстрактнае мысленне, несці натуральную талерантнасць. Дзеля гэтага ва ўстановах перадусім дашкольнай адукацыі павінны прысутнічаць у роўнай ступені дзве мовы: беларускую і рускую.

Комментарии правила
Вход для авторов

Самое обсуждаемое

Новое в блогах